Аб
Міжнародным Дні роднай мовы вялі размову з вучнямі
7-х класаў СШ № 14, якія завіталі ў госці ў бібліятэку
мікрараёна “Дружба” на гадзіну роднай мовы “Ад
слова вырастаюць крылы”. Дзеці
даведаліся пра гісторыю даволі
маладога свята, якое адзначаюць па ініцыятыве ЮНЭСКА ўсяго толькі сямнаццаты
год, і яно становіцца ўсё больш папулярным у свеце. Іх пазнаёмілі з гісторыяй
нараджэння беларускай мовы, з людзьмі, якія стаялі ў вытокаў беларускага
пісьменства, першаасветніцай Еўфрасінняй Полацкай і першадрукаром Францыскам
Скарынам. У час мерапрыемства гучалі выказванні і вершы пра любоў да беларускай
мовы пісьменнікаў і паэтаў: У.Караткевіча, Я.Коласа, Ф.Багушэвіча,
А.Грачаннікава і іншых. З дапамогай конкурсаў
высвятлялі, як падлеткі ведаюць родную мову. У заданні "Мудрае слова
народнае" – адгадвалі загадкі-жарты, "Слоўнікі ўсе важныя, слоўнікі
ўсе патрэбныя" – разважалі, пра які слоўнік ідзе гаворка, "Паспрабуй
перакладзі" перакладалі словы з рускай на беларускую мову і наадварот. Прайшлі выпрабаванне ў конкурсе-гульне "Беларускі
ланцужок", у якім кожны паасобку называў слова, што пачынаецца з літары, з
якой заканчваецца папярэдняе. Прынялі ўдзел ў інтэрактыўнай гульне “Моўны
гарлачык”: з беларускіх слоў у выглядзе рознакаляровых лісцеў саставілі моўны
букет. Па тэме мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Слова роднае,
гаваркое”, прадстаўлены часопісы і шматлікія выданні пра багацце і прыгажосць
беларускага слова. Дэманстраваліся першы анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі”,
відэафільм “Беларусь звыш за чаканне” аб багатай гістарычнай і культурнай спадчыне
краіны. Прысутныя ўпэўніліся, што народу не існуе без мовы, яна – яго крылы.
Таму сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць роднае слова, бо ў ім – наша
годнасць.