Родная
мова… Ты матчын спеў над калыскай… Ты – скарбніца духоўных каштоўнасцяў і народных
ведаў. Сустрэча з беларускім паэтычным словам
адбылася ў бібліятэцы мікрараёна
“Дружба”. Вучні 9 “Д” класа СШ №14 сталі ўдзельнікамі паэтычнага спаткання «І ў думцы, і ў слове сваім ажыву» з мазырскімі паэтамі Валянцінай Іванаўнай
Нікіцінай і Анатолем Васілевічам Садохай.
Валянціна Іванаўна больш 10 гадоў з’яўляецца
кіраўніком народнага клуба паэзіі “Пегас” Палаца
культуры “Будаўнік”. Звыш 40 год яна прысвяціла бібліятэчнай справе.
Чалавек, улюблёны ў паэзію, шмат чытае класікаў рускай і беларускай літаратуры. Неабыякавая
да навакольнага асяроддзя жанчына. Яе
вершы напоўнены любоўю да роднай
зямлі: “Берагі”, “Сон звініць”,
“Альхавіца”, “Каліна”, “Лясная казка” і інш. У вакананні аўтара прагучалі
вершы, пранізаныя цеплынёй і душэўнасцю: “Лета дзяцінства”, “Успаміны”,
“Сустрэча”. Паэтэса піша вершы на двух мовах. Для прысутных аўтар прачытала верш “Бабіна
лета” на рускай і беларускай мовах. Анатоль
Васілевіч Садоха – член Саюза журналістаў Беларусі, пазаштатны карэспандэнт
газет. Ен расказаў пра свой жыццёвы шлях і аб журналістскай дзейнасці. Анатоль Васільевіч таксама піша вершы, якія з
задавальненнем прачытаў. Напрыканцы сустрэчы вучні пацікавіліся ў гасцей, калі
былі напісаны першыя вершы, як прыходзіць творчае натхненне і пажадалі аўтарам
далейшых творчых поспехаў і здзяйснення задуманых мараў.