КаленДАРь - праздник на каждый день

вторник, 16 мая 2017 г.

Дэкаду беларускай і краязнаўчай кнігі бібліятэка мікрараёна “Дружба” адкрыла прэзентацыяй “Наша сяброўка – часопіс “Вясёлка”, прысвечанай юбілею галоўнага дзіцячага часопіса Беларусі. У красавіку 2017 года яму спаўняецца 60 год. Свята наведалі вучні 2-4 класаў СШ №№14, 12. Мерапрыемства пачалося з агляду кніжна-ілюстраванай выставы “60 колераў  “Вясёлкі”. Дзяцей пазнаёмілі з заснавальнікам часопіса Васілём Віткай і яго паслядоўнікамі-рэдактарамі Еўдакіяй Лось, Анатолем Грачаннікавым. Больш падрабязна спыніліся на дзейнасці сучаснага галоўнага рэдактара Уладзіміра Ліпскага, які ўзначальвае часопіс з 1978 года. Ім  прадэманстравалі вокладку 1-га нумара часопіса 1957 года. Далей бібліятэкар прадставіла вернага сябра і талісмана часопіса - Васю Вясёлкіна. Разам з ім яны ўспомнілі цікавыя праекты і асноўныя рубрыкі часопіса “Чароўны куфэрак”,  “Крышку пра кніжку”, “Жывая класіка”. Кожны жадаючы выразіў свае ўражанні аб палюбіўшыхся старонках. Удзельнікі свята чыталі вершы, жартавалі, разгадвалі загадкі, крыжаванку, каб атрымаць галоўнае слова ВЯСЁЛКІН. Дзецям разам з настаўнікамі прапанавалі музычную прэзентацыю-віншаванне ад часопіся “Буся”. Супрацоўнікі бібліятэкі пажадалі дапытлівым чытачам разам з дарослымі  чытаць “Вясёлку”, каб ведаць слаўную гісторыю краіны і знаёміцца з цікавымі творамі беларускіх аўтараў.

Какой СЕГОДНЯ день?

Праздники Беларуси

Постоянные читатели

Анонс мероприятий


19.02 Cказкопанорама "Родныя казкі на ўсе часы падказкі"

20.02 Библиотечный экспресс "Падарожжа з кніжкай беларускай"

21.02 Викторина-игра "Таямніцы беларускіх слоў"

26.02 Встреча с мозырскими поэтами "Свой край родной в стихах мы славим"

27.02 Поэтический вернисаж "Люблю наш Мазыр неразгаданы"


Расширяем КРУГОЗОР

Популярные сообщения