КаленДАРь - праздник на каждый день

вторник, 16 мая 2017 г.

Усіх прыхільнікаў роднага слова віталі ў гарадской бібліятэцы мікрараёна “Дружба” на акцыі «Размаўляй па-беларуску!», якая ўжо другі год карыстаецца папулярнасцю сярод чытачоў. Бібліятэкары тыдзень размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, прапаноўвалі кнігі беларускіх аўтараў, расказвалі, што 21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Акцыя сабрала зацікаўленых людзей, упэўненых і сціплых, аматараў мовы і навічкоў. Дзеці разам з дарослымі актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні, чаму беларуская мова прыгожая і мілагучная, слухалі і дапаўнялі беларускія прыказкі і прымаўкі, адгадвалі беларускія загадкі і выконвалі іншыя цікавыя заданні анкеты. Яны таксама з задавальненнем складалі з вядомых беларускіх назваў “Скарбонку роднай мовы”, ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульне “Моўны гарлачык”: з беларускіх слоў у выглядзе рознакаляровых лісцеў саставілі маляўнічы букет. Кожны ўдзельнік за правільны адказ атрымаў салодкі пачастунак альбо купон на выкананне платнай паслугі бескаштоўна. Напрыканцы акцыі жадаючым прапанавалі прыкласці далонь да рукавічкі «Мова родная – ўсеабдымная» у знак таго, што ён ведае, паважае і размаўляе на беларускай мове. У акцыі прынялі ўдзел 61 чалавек, 37 з каторых – дзеці ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў.

Какой СЕГОДНЯ день?

Праздники Беларуси

Постоянные читатели

Анонс мероприятий


19.02 Cказкопанорама "Родныя казкі на ўсе часы падказкі"

20.02 Библиотечный экспресс "Падарожжа з кніжкай беларускай"

21.02 Викторина-игра "Таямніцы беларускіх слоў"

26.02 Встреча с мозырскими поэтами "Свой край родной в стихах мы славим"

27.02 Поэтический вернисаж "Люблю наш Мазыр неразгаданы"


Расширяем КРУГОЗОР

Популярные сообщения