Гарадская бібліятэка мікрараёна
“Дружба” для вучняў 2-3 класаў СШ №12 правяла пазнавальную гульню “ Беларуская казка – розуму падказка”.
Вучні апынуліся ў чароўным свеце беларускай народнай
казкі. Рабяты даведаліся, што такое казка, адкуль яна прыйшла да нас, чаму вучаць нас беларускія народныя казкі.
Бібліятэкар растлумачыла, што казкі бываюць розных жанраў: фантастычныя, чароўныя, прыгодніцкія, пра
жывёл і іншыя. Казкі вучаць нас
смеласці, чуласці, павагі адзін да аднаго, быць кемлівымі, добрымі. Потым дзеці
адказвалі на пытанні віктарыны “Па беларускіх народных казках” і крыжаванкі “Казачны свет”. Напрыканцы, рабяты
з цікавасцю прачыталі ўслых беларускія народныя
казкі: “Ліса і мужык”; “ Не сілай, а розумам”; “ Як кот звяроў напалохаў”;
“Пшанічны каласок”; “ Курачка-рабка”.