С 8 верасня па 1 кастрычніка выставачная зала аб'яднанага краязнаўчага музея (вул.Савецкая,132) запрашае наведаць выставу «ФАРБЫ ПАЛЕССЯ». Гэта
своеасаблівая справаздача мастакоў
Мазыршчыны за год творчасці. Яна
адлюстроўвае ўзровень стану выяўленчага мастацства ў рэгіёне.
Мэтай выставы з’яўляецца падтрымка
інтарэсу да мастацтва, прапаганда творчасці мастакоў розных стыляў, а таксама знаёмства з імёнамі маладых мастакоў, такіх як Вольга Семухова, Чыгірова Вераніка, Макарэвіч Аляксандра, Вольга Баброўнік-Кавальчук і інш. У гэтым годзе ў выставе прымае ўдзел 35
мастакоў, у экспазіцыі прадстаўлена больш
за 70 работ, выкананых у розных жанрах і стылях, зусім адрозных адзін ад
аднаго па творчай манеры.
Кошт уваходнага
білета: 70 кап. (дзяцям дашкольнага
і школьнага ўзросту)
і школьнага ўзросту)
1 руб. 20 кап. (для астатніх
катэгорый наведвальнікаў)